Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55515 документов. Показано: 26 за последние 30 дней.

Цуды навыраст   / Мінкевіч, Людміла /

Нядаўна выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» парадавала чытачоў цікавай кнігай — «Жывыя помнікі: рэдкія і ўнікальныя дрэвы і насаджэнні Беларусі». Выданне падрыхтавана супрацоўнікамі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, якія за апошнія некалькі гадоў правялі маштабную кампанію па выяўленні, уліку і інвентарызацыі помнікаў прыроды.

Источник: Народная газета,   10.09.2021
Рубрика: Экологическая деятельность
Родны кут   / Мінкевіч, Людміла /

У выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выйшлі апошнія кнігі шматтомнага выдання "Гарады і вёскі". Кожная кніга змяшчае каля 3 тысяч артыкулаў, над якімі працавалі навуковыя супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Народная газета,   28.05.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Знаўца жывёл   / Мінкевіч, Людміла /

Якія птушкі гняздуюцца ў Беларусі? Колькі жывёл знаходзіцца ў беларускіх лясах? Што можна зрабіць для захавання бабра на нашай тэрыторыі? Пошуку адказаў на гэтыя і падобныя пытанні вучоны, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР Анатоль Фядзюшын прысвяціў не адно дзесяцігоддзе. Вучоны кіраваў сектарам заалогіі і заалагічным музеем Інбелкульта.

Источник: Народная газета,   21.05.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Паслядоўнік Багдановіча   / Мінкевіч, Людміла /

Сёлета святкуецца 120-годдзе з дня нараджэння паэта Уладзіміра Жылкі. Працаваў пісьменнік і ў Інбелкульце.

Источник: Народная газета,   30.10.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Захавальнікі скарбаў   / Мінкевіч, Людміла /

Рэйтынг лепшых музеяў для наведванняў, віртуальных экскурсій і анлайн-тураў склаў расійскі турыстычны партал turstat.com. На першае месца эксперты паставілі Дзяржаўны гістарычны музей у Маскве. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі аказаўся другім. Рэйтынг быў складзены па выніках аналізу папулярнасці музеяў і прапаноў віртуальных тураў па гэтых установах культуры. На сайце Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі прадстаўлены не толькі якасныя фотаздымкі аб'ектаў, але і іх падрабязныя апісанні. Наведвальнікі могуць даведацца, напрыклад, што залаты віты бранзалет XII стагоддзя быў знойдзены падчас раскопак Мінскага замчышча і перададзены ў фонды музея ў 1965 годзе Інстытутам гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Народная газета,   09.04.2020
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Духоўны скарб   / Мінкевіч, Людміла /

Кажуць, чым больш чалавек ведае моў, тым больш шырокая культурная прастора перад ім адкрываецца. Беларусам у нейкім сэнсе пашанцавала. Бо нам даступны ўсе культурныя каштоўнасці, увасобленыя і ў беларускай, і ў рускай мове. Аднак ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму ўзнікаюць і пэўныя праблемы. Відавочна, што руская мова сёння дамінуе над беларускай. Але сітуацыя змяняецца. Пра апошнія тэндэнцыі - гутарка з дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігарам Капыловым напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.

Источник: Народная газета,   21.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
І тахр, і тузін   / Мінкевіч, Людміла /

Пад вокладкамі 37 выпускаў «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» не проста апісанне старабеларускіх лексем ад кароткага слова «а» да зразумелага сучаснікам «ящикъ». Тут змешчана 500 гадоў беларускай гісторыі. Амаль шэсцьдзесят гадоў спатрэбілася навукоўцам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, каб слоўнік у завершаным выглядзе ўбачыў свет. Падрабязна распавядаюць навуковы супрацоўнік Ганна Федарэнка, Член-карэспандэнт НАН Беларусі, рэдактар усіх выпускаў слоўніка Аляксандр Булыка, дырэктар Інстытута Ігар Капылоў.

Источник: Народная газета,   07.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Анонсы   / Мінкевіч, Людміла /

3 ліпеня Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае на праграму "Вальс руж і Штраус-гала".

Источник: Народная газета,   28.06.2019
Рубрика: Мероприятия НАН
Хэмінгуэй з эцюднікам   / Мінкевіч, Людміла /

Масленікаў, 105-годдзе з дня нараджэння якога адзначым у лютым наступнага года, быў не толькі жывапісцам. Доўгія гады працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Вялікім тэатры оперы і балета, афармляў спектаклі ў Купалаўскім тэатры, кіраваў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытутам. Ён лічыў, што вучыцца ніколі не позна - у сорак гадоў нават стаў аспірантам Акадэміі навук БССР.

Источник: Народная газета,   19.10.2018
Рубрика: НАН Беларуси
Казка перад сном   / Мінкевіч, Людміла /

Калі вы гэтай ноччу запытаецеся, як прайсці ў бібліятэку, наўрад ці хтосьці пакруціць пальцам ля скроні. У штогадовай акцыі "Бібліяноч" сёлета прымаюць удзел восем бібліятэк, сярод якіх і Цэнтральная навуковай бібліятэка НАН Беларусі.

Источник: Народная газета,   20.04.2018
Рубрика: Мероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Артысты ў скрыні   / Мінкевіч, Людміла /

Батлеечныя і лялечныя тэатры з шасці краін выступяць на фестывалі "Нябёсы" ў Мінску. Акрамя пастановак, гасцей фестывалю чакае шэраг мерапрыемстваў з удзелам крытыкаў, тэатразнаўцаў, кіраўнікоў батлеечных тэатраў і супрацоўнікаў НАН Беларусі.

Источник: Народная газета,   06.01.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Будаўнікоў ці Страіцеляў   / Мінкевіч, Людміла /

На пасяджэнні Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі яе старшыня Ігар Капылоў выказаў думку аб тым, што тапонімы з’яўляюцца не толькі знакамі, якія выконваюць адрасную функцыю, але і помнікамі нематэрыяльна-культурнай спадчыны народа, наданне найменняў на рускай мове паспрыяе разбурэнню нацыянальнай тапанімічнай сістэмы і знікненню духоўнага багацця, заключанага ў аснове ўласных геаграфічных найменняў.

Источник: Народная газета,   11.03.2014
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Лата на лаце, ніткі не знаці   / Мінкевіч, Людміла /

Загадкі ў нашых продкаў былі не менш папулярным за песні. Складана сказаць, колькі стагоддзяў, а калі больш дакладна, тысячагоддзяў налічвае гэты старажытны жанр фальклору. Пра функцыі загадак і звязаныя з імі традыцыі распавялі загадчык сектара “Духоўныя традыцыі ў народнай архітэктуры” НАН Беларусі Алена Алфёрава і супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна.

Источник: Народная газета,   12.09.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Са свету па нітцы   / Мінкевіч, Людміла /

У Мінску ў хуткім часе павінен з´явіцца Музей беларусаў свету. У Інстытуце культуры Беларусі адбылася прэзентацыя выставы “Беларусы ў свеце”. У экспазіцыі з незвычайнай назвай — рэчы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея і працы суполкі беларускіх мастакоў у Латвіі “Маю гонар”. Выдатная калекцыя кніг, мастацкіх прац, асабістых рэчаў беларускіх дыяспар раней належала Рэспубліканскаму навукова-асветніцкаму цэнтру імя Францыска Скарыны, які ўзначальваў прафесар, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс. На жаль, на зломе стагоддзяў цэнтр быў расфарміраваны, а каштоўныя экспанаты размеркаваны па некалькіх ведамствах. У Мальдзіса даўно круцілася ў галаве ідэя вярнуць і сабраць разам здабыткі цэнтра. Выстава ў Інбелкульце, супрацоўнікам якога вучоны з´яўляецца сёння, — першы крок вяртання той багатай калекцыі.

Источник: Народная газета,   30.07.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Малая ночка Купалночка   / Мінкевіч, Людміла /

Наведвальнікаў Батанічнага саду сёння чакае выдатнае касцюміраванае шоу з купальскімі матывамі, песнямі і гульнямі для дарослых і дзяцей. На працягу ўсяго дня на тэрыторыі Батанічнага саду будуць працаваць такія тэматычныя пляцоўкі, як Горад майстроў (выстава-продаж народных промыслаў), “Эльфійскае вяселле” (абрад шлюбу для ўсіх закаханых па эльфійскіх законах), аквагрым для дзяцей, бодзі-арт для дарослых, пасвячэнні ў русалкі, пусканне вяночкаў і пошук папараць-кветкі.

Источник: Народная газета,   06.07.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
Волат з гісторыяй   / Мінкевіч, Людміла /

Нарэшце нядаўна стала вядома, як будуць называць хакеісты, турысты і гледачы з розных куткоў свету сімвал самай маштабнай спартыўнай падзеі Беларусі ў наступным годзе. Талісман чэмпіянату свету па хакеі 2014 года атрымаў імя Волат. Цікава даведацца, адкуль паходзіць гэта назва, што яна значыць і ці ёсць падобныя словы ў іншых мовах. Мы звярнуліся ў Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі за тлумачэннямі, адкуль з’явілася гэта слова, што яно значыць, чаму некаторыя курганы называюць валатоўкамі і ў якіх беларускіх тапонімах можна знайсці сляды павер’яў і легенд пра волатаў.

Источник: Народная газета,   26.04.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Каля 90% беларускіх каштоўнасцяў знаходзяцца ў розных краінах свету   / Мінкевіч, Людміла /

Прафесар Адам Мальдзіс, які займаецца пытаннямі рэстытуцыі (пошуку, атрыбуцыі, вяртання ці сумеснага карыстання) айчынных скарбаў цягам некалькіх дзесяцігоддзяў, вылучае больш за дваццаць буйных цэнтраў захоўвання за мяжой нашых каштоўных архіўных дакументаў, музейных экспанатаў і бібліятэчных рарытэтаў. Дзе ж шукаць сляды беларускіх скарбаў? TUT.BY прадстаўляе топ-10 найбольш цікавых і нечаканых месцаў.

Источник: TUT.BY. Белорусский портал,   12.04.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Карнавал па-беларуску   / Мінкевіч, Людміла /

На Масленіцу не толькі выпякалі бліны і спальвалі пудзіла, але таксама “хавалі дзеда” і нават... упрыгожвалі ёлку. Асаблівасць Беларусі ў тым, расказвае доктар філалагічных навук, супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна, што на яе тэрыторыі існуе вельмі багатая, разгалінаваная і архаічная ў сваіх вытоках масленічная звычаёвасць, якая характарызуецца досыць лакальнай выразнасцю. Гэта азначае, што многія невялікія рэгіёны на тэрыторыі Беларусі маюць свае асаблівасці святкавання Масленіцы.

Источник: Народная газета,   16.03.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры…   / Мінкевіч, Людміла /

Што значыць “спяваць ката” і ці праўда, што праз калыханкі бацькі імкнуліся “запраграмаваць” будучыню дзіцяці? — Калыханкамі беларусы карысталіся значна часцей, чым іншымі фальклорнымі творамі, — расказвае доктар філалагічных навук, супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна. — Гэта не лірычная песня ці казка, на якія патрэбныя і ахвота, і час, а самы прагматычны жанр фальклору і практычная рэч, закліканая супакоіць і ўсыпіць дзіця.

Источник: Звязда,   21.02.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Кніжны трыумф   / Мінкевіч, Людміла /

У Мінску падвялі вынікі 52-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” 2013 года. Карэспандэнты “НГ” пазнаёміліся з пераможцамі і склалі топ-7 найбольш яркіх і цікавых кніжных навінак ад беларускіх выдаўцоў. Сярод пераможцаў - выданне “Кто живет в Беларуси” выдавецтва “Беларуская навука” (намінацыя “Эўрыка”). Гісторыя і сучаснасць нацыянальнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, ледзь змясціліся на 800 старонках! У кнізе шмат фотаздымкаў, у тым ліку і з асабістых архіваў аўтараў, ілюстрацыі з фондаў музеяў і бібліятэк, картаграфічны матэрыял.

Источник: Народная газета,   08.02.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
Скарбы кніжнага куфра   / Мінкевіч, Людміла /

Як апантаныя шукальнікі скарбаў, “штурмуюць” у гэтыя дні мінчане і госці сталіцы Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа”, дзе праходзіць юбілейная кніжная выстава. Выдавецтва Беларускага Экзархата ў першы дзень выставы прэзентавала ўнікальнае факсімільнае выданне ХІІ стагоддзя. Старэйшага выдання ў краіне няма. — Мне як палачаніну вельмі прыемна, што гэтае выданне было перавыдадзена, — прызнаўся дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч. — Гэта было вельмі важна і неабходна не толькі для духоўнага развіцця нашага народа, але і для айчыннай навукі. Праца вельмі каштоўная. Выдавецтва Беларускага Экзархата робіць вельмі шмат дзеля захавання гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны, духоўнасці нашага народа.

Источник: Народная газета,   07.02.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Загадкавыя скляпенні   / Мінкевіч, Людміла /

У Крэўскім замку адкапалі турму, з якой пачаўся новы этап нашай гісторыі. Тры тыдні на Крэўскім замку вяліся археалагічныя раскопкі — супрацоўнікі Акадэміі навук і мінскай будаўнічай фірмы “Барбакан” рыхтавалі глебу для далейшай рэстаўрацыі крэпасці ў сувязі з пачаткам Дзяржаўнай праграмы “Замкі Беларусі”. Згодна з праектам муры замка плануецца закансерваваць, а тую самую загадкавую Княжацкую вежу, якая і выклікае ў турыстаў найбольшую цікавасць, — рэканструяваць. — Калі верыць летапісцам, у Княжацкай вежы сапраўды знаходзіўся ў зняволенні Кейстут, там жа ён быў задушаны наёмнікамі Ягайлы, — расказвае старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

Источник: Народная газета,   09.11.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Хлеб для дамавічка і бузіна для мышкі   / Мінкевіч, Людміла /

У якія прымхі і забабоны верылі нашы продкі? — Варта сказаць, што словы “прымхі” і “забабоны” збольшага — ініцыятыва навукоўцаў і збіральнікаў фальклору, — тлумачыць доктар філалагічных навук, супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна. — Гэта ацэначныя словы. У народзе папросту існаваў і існуе вялікі комплекс правілаў — цаглінак ці бярвенцаў, з якіх складаецца ўвесь будынак народнага жыцця з першага да апошняга вянка.

Источник: Народная газета,   04.10.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Чалавек - энцыклапедыя   / Мінкевіч, Людміла /

Пра беларускага літаратуразнўца, гісторыка, пісьменніка, журналіста, доктара філалагічных навук, прафесара Адама Мальдзіса, які працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, быў старшынёй камісіі “Вяртанне” Беларускага фонду культуры, узначальваў Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францішка Скарыны, Міжнародную асацыяцыю беларусістаў і многае іншае.

Источник: Народная газета,   07.08.2012
Рубрика: История НАН
Летапісец жыцця   / Мінкевіч, Людміла /

Аб правядзенні навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 95-годдзю заснавання і 70-годдзю першага падпольнага выхаду газеты “Звязда”. Удзел у мерапрыемстве прыняў доктар гістарычных навук, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.

Источник: Народная газета,   25.05.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Прагным да ведаў   / Мінкевіч, Людміла /

Аб выданні 12-томнай “Энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў”, аналагаў якой няма ў свеце. Адзін з аўтараў трэцяга тома “Зямля. Сусвет” - загадчык лабараторыі тэарэтычнай фізікі Інстытута фізікі НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук Юрый Курачкін.

Источник: Народная газета,   16.02.2012
Рубрика: Сотрудники НАН